Два айподы чакаюць знаўцаў Ваўкавышчыны

Конкурс складаецца з дзвюх намінацый: “Лепшы гістарычны артыкул-даследаванне” і “Лепшы верш”.

 

Умовы напісання гістарычнага артыкула-даследавання:

 

1)     Артыкул павінны быць напісаны на беларускай мове.

2)     У якасці аб’екта даследавання можна ўзяць гістарычны аб’ект, малавядомы факт, незвычайную асобу, цікавую сям’ю з Ваўкавыскага раёна.

3)     У тэксце дазваляюцца цытаты з паданнем крыніцы, але не перапісванне цэлых тэкстаў з апублікаваных крыніцаў.

4)     Артыкул павінны быць напісаны літаратурнай мовай, зразумелай большасці людзей, з мінімальнай колькасцю памылак.

5)     Вітаецца наяўнасць фотаздымкаў і іншых дадатковых матэрыялаў.

 

Умовы напісання верша:

1) Верш павінны быць напісаны на беларускай мове.

2) Верш павінен суадносіцца з гісторыяй Ваўкавыскага раёну/

3) Абмежаванні па форме і змесце датычаць вытанчаных формаў мастацтва, не будуць прымацца, напрыклад, белыя вершы, японскія хайку і танка.

 

Даслаць свае працы можна на электронную пошту volkovysk.by@tut.by з пазнакай імя, прозвішча і тэлефона.

 

Лепшыя творы будуць апублікаваныя на Ваўкавыскім сайце.

 

Як паведаміў арганізатар конкурса Уладыслаў Мігдалёнак, спаборніцтва такога фармату ладзіцца ўпершыню. З дапамогай конкурса арганізатары хочуць пазнаёміцца са схаванымі гістарычнымі талентамі, “прыцягнуць моладзь да гісторыі”, што не замінае удзельнічаць і сталым людзям. Няма абмежавання і па месцы жыхарства, то бок да ўдзелу дапускаюцца не толькі ваўкавычане.

 

Здымак belaruscity.net

 

Паводле volkovysk.by