Смяротнасць ад сухотаў у Беларусі застаецца стабільнай

|

Каля кінатэатра “Космас” валанцёры гродзенскай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа будуць раздаваць буклецікі і ўлёткі з інфармацыяй пра сухоты і меры барацьбы з гэтай хваробай, а таксама пра меры па папярэджванні захворвання.

 

Традыцыйна ў гэты дзень будзе працаваць пульмаскан-экспрэс, – распавядае старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Алена Русіновіч. – Зрабіць флюараграфічнае даследаванне лёгкіх можа любы мінак бясплатна. Мы робім такую акцыю штогод, і звычайна выбудоўваюцца чэргі каля пульмаскана ў гэты дзень.

 

Апарат будзе працаваць каля кінатэатра “Космас” з 11 да 15 гадзін.

 

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, узровень захворвання ў 2010 годзе ў Беларусі ў параўнанні з папярэднім годам знізіўся на 4,4%. Смяротнасць засталася стабільнай – 8,1 на 100 тыс. насельніцтва. У 2009 годзе ў краіне захварэла 4.428 чалавек (5.307 у 2005-м). Паказчык захворвання на туберкулёз склаў 45,8 выпадкі на 100 тыс. чалавек (51,1 у 2005-м)