Гродзенскія рэкі застануцца ў берагах

|

За апошнія суткі ўзровень вады падняўся на Нёмане – на 7 см у Гродна, у Мастах – на 3 см і на рацэ Котра каля Скідзельскага цукровага камбіната – на 4 см. На рацэ Вілія, дзе зараз назіраецца крыгаход, узровень вады наадварот знізіўся – на 32 см.

 

Збольшага рэкі ачышчаюцца ад ільду, толькі на Нёмане ў Мастах захоўваецца лёд з палонкамі. Па меркаванні начальніка аддзела гідралогіі Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Ірыны Гарудка, гэтай вясной рэкі Гродзеншчыны з берагоў не выйдуць, за выключэннем ракі Нарэф у Белавежскай пушчы, дзе нізкія берагі і балоцістыя поймы – там вада круглы год, паведамляе БЕЛТА.

 

Здымак lida.by