Колькі нальюць бензіну ў адзін бак?

|

Такія меры будуць прынятыя, каб «не дапусціць далейшага павелічэння вывазу за мяжу бензіна і дызельнага паліва, набытых на беларускіх АЗС, і прычыненні шкоды эканоміцы краіны».

 

Як тлумачыць прэс-служба арганізацыі, розніца ў коштах на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх краінах абумовіла значны рост яго рэалізацыі ў прымежных раёнах краіны.

 

А гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да павелічэння кошту расійскай нафты, – каментуе сітуацыю “Белнафтахім”.

 

Ад незаконнай дзейнасці некаторых грамадзян, якія займаюцца вывазам паліва за межы краіны, матэрыяльную шкоду атрымлівае большасць беларускага насельніцтва.

 

Абсурднасць сітуацыі ў тым, што прынамсі 60% у кошце паліва — фактычна падатак, грошы ад якога ідуць у бюджэт краіны. З кожнага прададзенага за 3000 рублёў літра бензіна А-92 бюджэт атрымлівае каля 2000 рублёў! Цяпер ад гэтага прыемнага бонуса вырашана адмовіцца.

 

Выглядае неверагодным і выкананне праекту. Прадаваць «у адныя рукі» не больш за 20 літраў — кіроўцы заедуць дазаправіцца на суседнюю запраўку. Стварыць базу кіроўцаў, якія запраўляюцца больш за ўсё, і не прадаваць ім бензін — дорага і незаконна.