Ініцыятыва “Голас студэнтам” заклікае паведамляць пра прымус да датэрміновага галасавання
– Такія дзеянні парушаюць арт. 21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – кажуць каардынатары ініцыятывы.
Для працы будзе створана каманда. Калі вы хочаце далучыцца – запоўніце форму. 4 верасня з 11.00 да 18.00 каманда абмяркуе асноўныя парушэнні падчас выбараў і па-за імі, а таксама пабудуе сетку анлайн і афлайн манітораў для адсочвання выпадкаў прымушэння. Дэдлайн для падачы заяўкі – 30 жніўня.
Пра выпадкі прымусу да датэрміновага галасавання паведамляйце па пошту amnicat@gmail.com. Больш інфармацыі тут.
Для студэнтаў ініцыятыва стварыла адмысловую памятку.
Неўзабаве пачнуцца пагрозлівыя ці ласкавыя просьбы ад адміністрацыі з просьбамі аб датэрміновым галасаванні. Вось памятка для тых, каго гэта не задавальняе:
1. Уключы дыктафон.
Рэктар, дэкан ці камендант інтэрнату знаходзяцца на працы, таму запіс іх размовы са студэнтамі не з’яўляецца ўмяшальніцтвам у асабістае жыццё, але не дазволіць ім потым адхрысціцца ад сваіх словаў.
2. Будзь ветлівы і цвёрды.
Памятай, што ніхто не можа прымусіць цябе да галасавання. Прапануючы лішні выходны ці пагражаючы высяленнем, адміністратыўная асоба перавышае службовыя паўнамоцтвы, парушае законадаўства і твае канстытуцыйныя правы.
3. Раскажы пра гэты выпадак любым зручным спосабам:
3.1. У паведамленні суполцы
3.2. На e-mail amnicat@gmail.com
3.3. Праз ask.fm