Выстава берасцейскіх мастакоў у Гродна

Выстаўка прапануе асноўныя тэндэнцыі развіцця выяўленчага мастацтва Берасцейшчыны за апошнія гады. Яна аб’ядноўвае аўтараў, якія актыўна фарміруюць панараму мастацкага жыцця Берасцейскай вобласці. У экспазіцыі прадстаўлены графічныя лісты Л. Алімава, А. Грыгор’ева, А. Рамановіча, Л. Валасюка, М. Канькова, эмалі М. Кузьміча, скульптурная пластыка П. Герасіменкі, А. Гуршчанкавай і іншых.

 

Усе яны актыўныя ўдзельнікі міжнародных выстаў і пленэраў. Мастакі вельмі розныя па пластыцы, тэхніцы і светапогляду. Аднак у экспазіцыі выстаўкі яны аб’яднаныя вырашэннем тэмы духоўнасці, пошуку вытокаў і сэнса жыцця чалавека.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца ў залі па вул. Ажэшка а 17 гадзіне 15 верасня.

На здымку: графіка Льва Алімава