Бясплатныя заняткі ёгай у масы
Яны прымеркаваныя да Дня ёгі ў Беларусі, які пройдзе 12 верасня пры падтрымцы часопіса Yoga+Life.
Праект Дзень Ёгі скіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця праз запрашэнне ўсіх ахвотных да практычных заняткаў ёгай. У гэты дзень у Гродна ў фітнес-клубе “Рубікон” у 11 гадзін і “Аквацэнтры” а 10 гадзіне можна будзе пазнаёміцца і абраць інструктара, студыю, стылі ці перайсці на новы ўзровень практыкі.
Перад тым, як прыйсці на бясплатны занятак ёгай, неабходна папярэдне патэлефанаваць у цэнтр і запісацца.