У Літву за 20 еўра такі паедзем

Жыхары памежных тэрыторый будуць атрымліваць адмысловыя бланкі дазволу, якія будуць дзейнічаць 1–5 гадоў. Паводле гэтых дакументаў за мяжой можна будзе знаходзіцца да 90 дзён за паўгады, паведамляе Радыё Свабода.

 

Выяжджаць па-за памежную зону будзе забаронена.

 

Намеснік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі заявіў, што ў гэтага пагаднення, акрамя станоўчых, могуць быць і адмоўныя наступствы: «павелічэнне чэргаў у пунктах пропуску і ўзмацненне чаўночнага гандлю».