Сёння ў Беластоку адбудзецца акцыя пратэсту з нагоды падзеяў у Беларусі

|

Арганізатары – актывісты арганізацыі Projekt Polska, заклікаюць жыхароў Беластока прыносіць з сабой бела-чырвона-белыя сцягі і знічкі.

 

У апублікаваным у інтэрнэце звароце арганізатары акцыі заявілі наступнае:

 

– Падзеі ў нашых суседзяў ясна паказваюць парушэнне элементарных прынцыпаў свабоды і дэмакратыі. Мы не можам пагадзіцца з гэтым. У такой сітуацыі мы не хочам быць пасіўнымі назіральнікамі. Беларусь таксама заслугоўвае свабоды….

 

Учора акцыі пратэсту супраць масавых рэпрэсій у Мінску адбыліся ў Варшаве і Гданьску.