Пра мецэната і рэфарматара
Яна расказвае пра жыццё знакамітай і надзвычай важнай для Гародні асобы – Антонія Тызенгаўза.
Галоўная мэта кнігі – паказаць яго неацэнны ўнёсак у развіццё горада.
Прозвішча Тызенгаўз можна перакласці з нямецкай мовы як “1000 дамоў”. Антоні Тызенгауз за сваё жыццё пабудавау у Гародні 85 значных будынкаў: мануфактурных, культурных, асветніцкіх.
Размова ў Таварыстве беларускай школы атрымалася цікавая і насычаная. Юры Гардзееў, які шчыльна займаецца вывучэннем Гародні, яе будынкаў, побыту жыхароў, падкрэсліў, што ў кнізе выкарыстаны далёка ня ўвесь знойдзены, тым больш, існуючы матэрыял.
Перш за ўсё гэтае выданне скіравана да гісторыкаў.
Прысутных на вечарыне аматараў гісторыі зацікавіла асабістае жыццё вялікага рэфарматара і мецэната Тызенгаўза, але тут Юрыю Гардзееву практычна не было што сказаць.
Не таму, что ён не даследаваў гэтае пытанне, а таму, што падобных звестак амаль што няма ні ў архівах, ні ў мемуарах.
Дакладна вядома толькі тое, што афіцыйна Антоні Тызенгаўз не меў ні жонкі, ні дзяцей.
Юрый Гардзееў адзначыў, што займаецца вывучэннем гісторы каля 20 год і за гэты час перадусім зразумеў адно: мы не ведаем сваёй гісторыі.
На фота: гісторык Юрый Гардзееў падчас прэзентацыі
Фота Юрыя Іванюка