Сонечныя батарэі грэюць ваду для пральні і душавых

|

У мінулым годзе прадпрыемства закупіла 10 сонечных батарэй беларускай вытворчасці.

Кожная з іх, усталяваная на даху ў паўднёвым накірунку, за дзень награе да тэмпературы 65 градусаў 100 літраў вады.

Такім чынам усе патрэбы прадпрыемства ў гарачай вадзе задавольваюцца.

На гэтым “Краснасельскаўтатранс” штомесяц эканоміць каля міліёна, пры тым, што асаблівых затратаў на ўтрыманне сонечныя батарэі не патрабуюць.

Зараз спецыялісты прадпрыемства распрацоўваюць варыянты атрымання праз сонечныя батарэі не толькі таннай гарачай вады, але і асвятлення.

Паводле СТВ