Школа Маладога Журналіста-13 адкрылася

|

Роўна столькі чалавек з 53 жадаючых вытрымалі конкурс на навучанне ў ШМЖ.

У святочным адкрыцці Школы Маладога Журналіста прынялі ўдзел выкладчыкі – карэспандэнты розных беларускіх СМІ.

Майстар-класы далі вядомыя журналісты Севярын Квяткоўскі і Паўлюк Быкоўскі.

Паводле ўласнай традыцыі, выпускнікі папярэдніх набораў ШМЖ павязваюць “новенькім” дзіцячыя фартушкі, маўляў, каб “не цяклі слюні”.

Рытуал завяршаецца ўрачыстым абяцаннем быць годным журналістам і сумесным паяданнем торціка.

Фота Хрысціны Марчук