Частка дарогі Гродна-Мінск стане платнай на месяц пазьней
Раней планавалася, што нацыянальная электронная сістэма BelToll запрацуе з 1 ліпеня, аднак, паводле рашэння Мінтрансу, яшчэ месяц сістэма будзе функцыянаваць у тэставым рэжыме.
Кіроўцы мусяць набыць у залог электронны прыбор і ўсталяваць на аўтамабіль, але штрафы за перамяшчэнне па платных дарогах без прыбора ўзымацца да 1 жніўня не будуць.
У бліжэйшыя дні вырашыцца пытанне пра магчымасць уплаты залогавага кошту за бартавое абсталяванне па безнаяўным разліку.
Цягам месяца будуць адладжаны аперацыйныя функцыі сістэмы, падпісаны кантракты з карыстальнікамі сеткі платных дарог, адпрацаваны працоўныя працэдуры.
Асноўная перавага электроннай сістэмы тое, што кіроўцы не трэба будзе спыняцца, каб аплаціць праезд.
Аплата будзе здымацца аўтаматычна: дарогу абсталююць адмысловымі парталамі з лазарнымі датчыкамі, відэа і фотакамерамі.
Бартавыя прыстасаванні электроннай аплаты ўсталёўваюцца звычайна на лабавым шкле.
Рэгістрацыя ў сістэме BelToll у Беларусі распачатая 3 чэрвеня.
Платнымі стануць у агульнай колькасці 815 км дарог.