Нацыянальныя рэлікты і дзіцячая азбука: беларускія дастасаванні для iPad

Карыстальнікі iPad ужо цяпер могуць бясплатна спампаваць праграму Belarus Land, якая дае магчымасць агледзець нацыянальныя славутасці, прайсціся па беларускіх замках, пабачыць у вялікім пашырэнні абразы, роспісы і мазаікі.

А неўзабаве ў App Store з’явіцца беларуская анімаваная азбука для сучасных бацькоў ды іх дзетак, створаная сумесна з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.