“Гродзенская піўная ліга” запрашае на сустрэчу пра гісторыю піваварэння ў Гродне (і на дэгустацыю)
“Гродзенская Піўная Ліга” кліча сваіх сяброў сабрацца разам і паслухаць аб слаўнай гісторыі нашага піваварства! Лекцыю прачытае гісторык Андрэй Вашкевіч.
Месца: Гарадзенская мастацкая пляцоўка (https://vk.com/public128291087), вул. Міра 10-51.
Сустрэча бясплатная, гарбата і пячэнькі бясплатна!
Гродзенскі крафтавы хатні півавар Андрэй Кізюкевіч зварыў некалькі цікавых стыляў і прадставіць іх на сустрэчы за добраахвотныя ўнёскі на развіццё хатняга піваварства.