Прадстаўнік Гарадзеншчыны Ібрагім Саідаў прынес Беларусі дзявяты медаль на Алімпіядзе-2016

|

У сутычцы за бронзу ў катэгорыі да 125 кг барэц вольнага стылю Ібрагім Саідаў узяў верх над прадстаўніком Арменіі 8-м нумарам сусветнага рэйтынгу Леваном Берыянідзэ, які станавіўся бронзавым медалістам ЧС-2010, піша SPORT.TUT.BY.

Іван Ціхан выйграў срэбра Алімпіяды ў кіданні молата

|

Беларус Іван Ціхан выйграў срэбраны медаль на алімпійскіх спаборніцтваў па кіданні молата. Лепшай для Ціхана стала пятая спроба на 77,79 метра. Перамогу ж святкаваў Дылшоду Назараў з Таджыкістана з вынікам 78,68. Бронза дасталася паляку Войцаху Навіцкаму, што кінуў молат на 77,73 метра. Ціхан лідзіраваў да трэцяй спробы Назарава, а за ўвесь час спаборніцтваў ні разу не апускаўся ніжэй другой пазіцыі, піша SPORT.TUT.BY.