Прадстаўнік Гарадзеншчыны Ібрагім Саідаў прынес Беларусі дзявяты медаль на Алімпіядзе-2016
Першы перыяд выйграў Берыянідзэ (1:0), але ў другім Саідаву ўдалося правесці ўдалую атаку і зарабіць адразу 2 балы. Праўда, незадоўга да заканчэння сутычкі супернік здолеў выштурхаць беларускага байца за межы дывана і, атрымаўшы 1 бал, зраўняў лік. Аднак за кошт больш актыўнай канцоўкі суддзі прысудзілі перамогу, а з ёй і бронзавую ўзнагароду, Ібрагіму Саідаву.
31-гадовы ўраджэнец Дагестану выступае за Беларусь з 2015 года.
Гэта ўжо трэцяя ўзнагарода беларускіх байцоў на цяперашняй Алімпіядзе (па адной у грэка-рымлян, жанчын і вольнікаў). Такога ўраджаю на Гульнях яны не збіралі з Атланты-1996.
Іван Ціхан выйграў срэбра Алімпіяды ў кіданні молата