Іван Ціхан выйграў срэбра Алімпіяды ў кіданні молата

|

40-гадовы Іван Ціхан з’яўляецца таксама бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Пекіне. У 2003 і 2007 гадах ураджэнец Глоўсевічаў, які жыве ў Гродне, станавіўся чэмпіёнам свету.

 

На першынстве Еўропы ў Амстэрдаме ў ліпені 2016 Ціхан выйграў срэбраны медаль, саступіўшы толькі паляку Паўлу Файдэку, які ў Рыа-дэ-Жанейра не змог прайсці нават кваліфікацыйны адбор.

 

Яшчэ адзін беларус Сяргей Каламоец да апошняга змагаўся за месца ў суперфінале, але стаў у выніку дзявятым з вынікам 74,22.

 

За два дні да завяршэння Алімпіяды на рахунку беларускай каманды ў Рыа 7 узнагарод: 1 залаты (Уладзіслаў Ганчароў, скачкі на батуце), 4 срэбраныя (Іван Ціхан, лёгкая атлетыка; Марыя Мамошук, барацьба жаночая; Дар’я Навумава і Вадзім Стральцоў, цяжкая атлетыка), 2 бронзавыя (Аляксандра Герасіменя, плаванне; Джавід Гамзатаў, барацьба грэка-рымская).

 

Фота: Reuters