Гіртс Карлсанс: Калі “Нёман” не разлічыцца да 1 верасня, мой агент дашле лісты ў ФІФА і УЕФА

|

Над гарадзенскім “Нёманам” навісла пагроза зняцця ачкоў у чэмпіянаце краіны. Старшыня гарадзенскага клуба Іван Варсовiч распавёў “Прессболу” аб прычынах турботы гарадзенцаў.

Ліцэнзію на алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра атрымаў Алег Юрэня

|

На чэмпіянаце свету па грэблі на байдарках і каноэ, што праходзіў ў Мілане (Італія), паспяхова выступіў прадстаўнік гарадзеншчыны майстар спорту міжнароднага класа Алег Юрэня, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызмк Гродзенскага аблвыканкама. 

“Нёман” прайграў “Манхайму” у другім матчы Лігі Чэмпіёнаў

|

Гарадзенскі “Нёман” працягвае выступленне у Лізе чэмпіёнаў. Гэтым разам падапечныя Мілаша Голаня адправіліся ў Манхайм гуляць супраць мясцовага “Адлера”, якога адолелі дома ў стартавым паядынку турніру. Але другая сустрэча еўракубку памiж супернiкамi скончылася перамогай немцаў з лікам 2 : 1.

Гарадзенскі тхэквандыст стаў прызёрам чэмпіянату свету ў Паўднёвай Карэі

|

Гарадзенец Дзмітрый Маліноўскі заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тхэквандо сярод кадэтаў. Спаборніцтвы праходзілі з 23 па 26 жніўня ў горадзе Муджу (Паўднёвая Карэя).

Гарадзенцы вераць у перамогу “Нёмана” над “Вiткавiцэ” (ВІДЭА)

|

Гарадзенскія заўзятары вераць у перамогу роднай каманды, якая 30-га жніўня правядзе чарговы матч у Лізе Чэмпіёнаў. Супернікам чырвона-чорных будзе чэшскі клуб “Вiткавiцэ”.

Справы “Нёмана” перад гульнёй з “Шахцёрам”

|

30 жніўня футбалісты “Нёмана” правядуць чарговы хатні матч. Супернікам жоўта-зялёных будзе салігорскі “Шахцёр”. Пасля разгромнага паражэння ў Барысаве, гарадзенцы маюць намер рэабілітавацца перад роднымі заўзятарамі.

“Нёман” не змог прабіць абарону “Віткавіцэ” і прайграў чарговы матч у Лізе Чэмпіёнаў

|

Вялікі хакей вярнуўся ў Гродна. У чарговым лігачэмпіёнскiм матчы “Нёман” сустракаўся з чэшскім “Вiткавiцэ”. На працягу ўсяго матчу гарадзенская каманда атакавала, але прайграла матч. 

Калі Курганскі не змог усё пацягнуць: “Нёман” прайграў “Шахцёру”

|

Чарговы тур чэмпіяната Беларусі скончыўся для “Нёмана” паражэннем ад салігорскага “Шахцёра”. Толькі на 77 хвіліне “гарнякі” змаглі “адкаркаваць” вароты гарадзенцаў, якія ўпэўнена абараняў Сяргей Курганскі.

Павел Рыбак: У будучыні магчыма вярнуся ў “Нёман”

|

Пасля мінімальнай паразы “Нёмана” ад салігорскага “Шахцёра” карэспандэнт “Твайго Стылю” пагутарыў з былым гульцом гарадзенскай каманды – Паўлам Рыбаком, які ў новым сезоне бароніць колеры “гарнякоў”.

Параза “Нёмана” у матчы з “Віткавіцэ”: як гэта было

|

Чарговы матч у Лізе Чэмпіёнаў для падапечных Мілаша Голаня скончыўся паразай. 30-га жніўня хакеісты “Нёмана” у сябе дома саступілі чэшскаму “Віткавіцэ” з лікам 0:2.