Класавая няроўнасць. “Цмокі” ў чарговы раз саступілі “Гродна-93”

|

Дзякуючы вопыту і майстэрству гарадзенскія баскетбалісты абыгралі чарговага суперніка. У пятніцу, 4 сакавіка, пад раздачу каманды Андрэя Васiлеўкі трапілі і малодшыя “Цмокі”.

“Нёман” страціў капітана, але зраўняў лік у серыі з “Дынама”

|

Дзякуючы ўпэўненай гульні гарадзенцаў у Маладзечне, у заўзятараў “Нёмана” падоўжыўся сезон. Каманда Мілаша Голаня на выездзе паказала выдатны хакей і абыграла “Дынама”, а тым самым зраўняла лік у серыі.

“Нёман” у Гродне прайграў “Дынама”, але яшчэ мае шанцы на працяг барацьбы ў плэй-оф

|

У пятым захапляльным паядынку паміж “Нёманам” і “Дынама” чарговая перамога дасталася камандзе з Маладзечна. У Гродне хакеісты абедзвюх каманд паказалі сілавы і хуткі хакей, які падабаўся гледачам. I толькі дадатковы час выявіў пераможцу.

Гарадзенскія футбольныя заўзятары пачынаюць аб’ядноўвацца ў адзіную арганізацыю

Клуб заўзятараў футбольнага клуба “Нёман” правёў першую афіцыйную сустрэчу ў 2016 годзе. На ёй распавялі пра ідэю стварэння клуба, мэты, якія перад сабой ставіць новая арганізацыя, а таксама разглядалі спосабы развіцця.

Гродзенскае “Дынама” пачынае папулярызаваць стральбу ў ціры

|

У Гродне ёсць унікальны спартыўны аб’ект пра існаванне якога многія нават не падазраюць. Дынамаўскі цір па адрасе БЛК, 17 пачаў функцыянаваць яшчэ ў 1978 годзе. За амаль сорак гадоў існавання адсюль выйшла цэлая плеяда чэмпіёнаў.

Хакеісты “Дынама” зраўнялі лік у серыі і гатовы на працяг барацьбы ў Гродне

|

Другі матч у Маладзечне для гарадзенскай каманды, таксама як і першы, завяршыўся няўдала. Каманда Мілаша Голаня дала “Дынама” магчымасць зраўняць лік у колькасцях перамог і магчымасць працягнуць серыю яшчэ як мінімум на дзве гульні.

“Нёман” прайграў “Дынама”. Галоўны трэнер абяцае старацца ў наступным матчы

|

Пасля дзвюх перамог у Гродне чырвона-чорныя адправіліся ў Маладзечна ў надзеі двойчы абыграць там “Дынама” і выйсці ў чарговую стадыю плэй-оф. Вось толькі шпацыр па пляцоўцы гасцей апынуўся куды складаней, чым у Гродне.

Футбольны “Нёман” чарговы раз прайграў

|

Працягваецца падрыхтоўка футбольнага клуба “Нёман” да чэмпіянату Беларусі. У чарговым таварыскім матчы падапечныя Сяргея Саладоўнікава мінімальна саступілі “Слуцку” з лікам 1:0.

Гродзенскiя студэнткі-валейбалісткі апынуліся мацней за суперніц з Польшчы і Расіі

|

У Гродне завяршыўся міжнародны турнір па валейболе на Кубак рэктара купалаўскага ўніверсітэта. Сярод чатырох каманд-удзельніц студэнткі ГрДУ занялі першае месца.

“Нёман” зноў абыграў “Дынама” і павёў у серыі з лікам 2:0

|

Праз суткі пасля першага матчу хакеісты “Нёмана” і “Дынама” зноў сустрэліся на пляцоўцы лядовага палаца ў Гродне. Другі матч атрымаўся больш відовішчным і выніковым.