“Нёман” зноў абыграў “Дынама” і павёў у серыі з лікам 2:0
Пры роўнай гульні супернікаў у першым перыядзе вызначыцца ўдалося толькі гасцям. Гарадзенскі выхаванец Аляксей Бадун вывеў “Дынама” на 11 хвіліне наперад.
У другой дваццаціхвілінцы хакеісты паказалі хуткі і сілавы хакей. Акрамя закінутых шайбаў гледачы ўбачылі некалькі сутыкненняў паміж гульцамі. На 26 хвіліне “дынамаўцы” падвоілі сваю перавагу, але праз 3 хвіліны Яраслаў Крыстэк скарачае адставанне. А ўжо на 34 хвіліне “Нёман” скарыстаўся колькаснай перавагай і зраўняў лік у матчы. Шайба на рахунку Сэмана.
У трэцім і вырашальным перыядзе гарадзенцы выглядалі энергічней і мацней, тым самым і заслужылі чарговую шайбу, якая ў выніку стала пераможнай. Дзякуючы чарговай большасці вызначыўся Аляксандр Маляўка.
“Нёман” – “Дынама-Маладзечна 3:2 (0:1, 2:1, 1:0)
Галы:
10.56 0: 1 – Бадун (Пячур, Каскоў)
26.46 0: 2 – Воранаў (Аўтаеў, Бадун)
29.31 1: 2 – Крыстэк (Маркоўскі)
33.58 2: 2 – Сэман (Баярчук, – бол.)
51.09 3: 2 – А. Маляўка (Якімовіч, – бол.)
Галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань застаўся задаволены вынікам і пасля матчу падзякаваў камандзе за выяўлены характар.
“Вельмі складаная для нас гульня. Магу сказаць, што “Дынама-Маладзечна” у першым перыядзе было лепш, мы ўсюды на крок адставалі – у барацьбе, кідках. Не толькі ў ліку 0:1 была справа, мы і па кідках саступілі, не змагаліся, як трэба рабіць у плэй-оф. Пагаварылі ў распранальні, выйшлі і выйгралі другі перыяд, змагаліся да канца. Выйграць з 0:2 – мне гэта вельмі спадабалася, гэта характар каманды. Я здымаю шляпу перад гульцамі. Мы выйгралі дзве хатнія гульні, наперадзе яшчэдзве цяжкія гульні ў Маладзечне”.
Такім чынам, гарадзенцы павялі ў серыі з лікам 2:0. Чарговыя дзве гульні плэй-оф пройдуць 28 і 29 лютага ўжо ў Маладзечне.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Вынікі матчаў другога дня плэй-оф:
“Шахцёр” – “ХК Ліда” – 4:1
“Юнацтва” – “Хімік-СКА” – 3:1
“ХК Гомель” – “Металург” – 3:1