“Гараднічанка” працягвае выступ у еўракубках

|

Гарадзенскія гандбалісткі двойчы перамоглі ў еўрапейскім Кубку Кубкаў швайцарскі “Бруль” і цяпер згуляюць у наступным раўндзе турніру з іспанскім “Сагунта”.

“Нёман”-“Віцебск”- 8:0

|

Пасля трох паразаў запар у гульнях адкрытага чэмпіянату Беларусі, хакеісты “Нёмана” нарэшце парадавалі заўзятараў перамогай.

“Нёман” перарваў серыю ў 11 гульняў без перамогаў

|

Важная для “выжывання” у вышэйшай лізе перамога была атрыманая 1 кастрычніка над наваполацкім “Нафтанам”. Перамогу гарадзенцам у дэбюце гульні прынёс нападнік Дзмітрый Кавалёнак (на здымку).

“Цукровы шторм” са Скідзеля выйграў чэмпіянат Беларусі па бейсболе

|

За амаль дзесяцігадовае існаванне бейсболу ў Скідзелі ўзыйсці на п’едэстал пераможцаў каманда змагла толькі сёлета. На мінулых чэмпіянатах хлопцы апыналіся ў некалькіх кроках ад перамогі, займаючы другое або трэцяя месца.

“Нёман” узяў рэванш у сталічнага “Дынама”

|

У 1/8 фінала Кубка Беларусі гарадзенцы перамаглі 21 верасня гасцей з лікам 2-1. Адметнасцю падзеі стала амаль поўная адсутнасць на стадыёне міліцыі, усе сілы якой былі кінутыя ў цэнтр горада, дзе чакалася чарговая маўклівая акцыя пратэста.

Футбалісты “Нёмана” зноў прайгралі

|

Гарадзенская каманда не ведае перамогаў у дзесяці турах запар. Пасля паразы ад сталічнага “Дынама” каманда значна пагоршыла свае шансы ў барацьбе за права застацца ў вышэйшай лізе беларускага футбола.

У Гродна адбудзецца прадстаўнічы міжнародны турнір па валейболе

|

За перамогу ў ім будуць змагацца мужчынскія каманды з Беларусі, Латвіі і Украіны.

Хакеісты “Нёмана” пачалі новы чэмпіянат з перамогі

|

У Брэсце нашая каманда разграміла 9 верасня мясцовы клуб з лікам 7-2. Вынік гульні азмрочыла толькі траўма аднаго з хакеістаў гарадзенскай каманды.

Цяжкая задача Сяргея Саладоўнікава

|

У два разы павялічаны бюджэт, набыццё новых гульцоў, амбітныя планы быць сярод лідэраў беларускага футболу – так пачыналася сёлетняя футбольная вясна ў Гродне. Восень, аднак, будзе адметнай ужо традыцыйнай барацьбой за ўтрыманне ў вышэйшай лізе.

Чорная серыя “Нёмана” працягваецца

|

У пяці апошніх гульнях каманда набрала два ачкі з пятнаццаці магчымых. Апагеем няўдалай серыі гульняў стала бязвольнае хатняе паражэнне ад прынцыповых супернікаў з брэсцкага “Дынама”.