У Гродна адбудзецца прадстаўнічы міжнародны турнір па валейболе

|

Гонар Беларусі бароняць гаспадары турніра – гарадзенскі “Камунільнік”, а таксама брэсцкі “Заходні Буг”.

 

Супернікамі беларусаў будуць бронзавы прызёр сёлетняга чэмпіянату Латвіі – клуб “Езерземе” з Даўгаўпілсу, а таксама чэмпіён Украіны харкаўскі “Лакаматыў”.

 

Усе матчы турніра пройдуць у спорткомплексе “Вікторыя” па вул. Гагарына.

 

Вось расклад гульняў з удзелам “Камунальніка”:

 

16 верасня. “Камунальнік” – “Заходні Буг”, 18.00

17 верасня. “Камунальнік” – “Езерземе”, 16.00

18 верасня. “Камунальнік” – “Лакаматыў”. 13.00

 

Узнагароджанне пераможцаў турніра пачнецца 18 верасня ў 15.00.