Хакейны “Нёман” рыхтуецца да новага сезону. Каманда сур’ёзна абнаўляецца

|

Хакейны “Нёман” 1 ліпеня выйшаў з адпачынку. Да новага сезону пачалі падрыхтоўку без малога тры дзесяткі хакеістаў. Заняткамі на зямлі кіруе новы трэнерскі штаб, які ўзначальвае Сяргей Пушкоў.

Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы

|

Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме, паведаміла Еўрарадыё. Кідальнік молата, якому 24 ліпеня споўніцца 40 гадоў, паказаў вынік 78 метраў 84 сантыметра. Золата дасталося паляку Паўлу Файдэку — 80 метраў 46 сантыметраў, бронза — яшчэ аднаму прадстаўніку Польшчы Войцеху Навіцкаму — 77,53 м.

 

Англійскаму спартсмену Гарадзеншчына нагадала Англію. 50 гадоў таму

|

Марафон сяброўства “Друскенікі-Гродна 2016”, які ў чарговы раз сабраў больш за сто аматараў бегу з розных краін Еўропы, прайшоў 10 ліпеня. Упершыню прыехалі і чатыры прадстаўнікі Англіі. Адзін з іх здолеў стаць першым у сваёй катэгорыі.

Гарадзенскія футбалісты разграмілі сапернікаў у Нёманскім дэрбі

|

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” паспяхова стартавалі ў Кубку Беларусі. На стадыі 1/16 розыгрышу,  у Стоўбцах 7 ліпеня жоўта-зялёныя разграмілі з лікам 5:0 мясцовы “Нёман-Агра”.

Раман Васілюк пакінуў “Нёман”

|

Не паказаўшы годнай гульні, форвард Раман Васілюк пакінуў “Нёман”. Афіцыйны сайт гарадзенскага клуба паведамляе, што зрабіў ён гэта па сямейных абставінах.

Дзяўчаты з групы падтрымкі хакейнага “Нёмана” заклікаюць у свае шэрагі

|

Да новага хакейнага сезону застаецца менш за два месяцы. Рыхтуюцца да будучых баталій не толькі спартсмены, але і група падтрымкі. Каб новы сезон прайшоў яшчэ лепш за мінулы, танцуючыя дзяўчаты абвясцілі аб наборы ў свае шэрагі.

“У Гродне быў апошні шанец”. З’явілася відэа з чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы

|

У інтэрнэце з’явілася афіцыйная відэасправаздача чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Гродне з 23 па 25 чэрвеня 2016 года. Тады каманда Гродзенскай вобласці завяршыла чэмпіянат у рангу срэбных прызёраў.

“Хімік, жыві”. Галоўны трэнер, гульцы і заўзятары ХК “Нёман” выступілі ў падтрымку наваполацкага клуба

|

Фан-клуб ХК “Нёман” сумесна з хакеістамі і трэнерам гарадзенскай каманды не змаглі застацца абыякавымі да праблем наваполацкага клуба, які перад новым сезонам сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі і знаходзіцца на мяжы банкруцтва.

“Нёман” прайграў “Нафтану” і скончыў першы круг на апошнім месцы. Кавалевіч абяцае выправіць сітуацыю

|

У апошнім туры першага круга каманда Ігара Кавалевіча не здолела абыграць свайго суседа па турнірнай табліцы ФК “Нафтан” і прайграла з лікам 2:0. Такім чынам, пасля першага круга гарадзенцы так і засталіся замыкаць турнірную табліцу.

Напярэдадні Дня Незалежнасці у Пышках адкрылі новую спартыўную пляцоўку

|

Новая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём, якую адкрылі 1 ліпеня, размясцілася на базе Гарадзенскага цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай.