Паляванне на “Рысяў” не атрымалася: “Варвараў” падвяла дысцыпліна

Матч другога тура Усходняй Лігі Амерыканскага Футбола прайшоў у Віцебску 8 мая. Віцебскія “Рысі” прымалі ў сябе дома гарадзенскіх “Варвараў”. Для прыезджай каманды гульня склалася не лепшым чынам. На поўнач Беларусі гарадзенцы адправіліся ў меншасці, з-за гэтага i саступілi суперніку.

“Гродна-93” яшчэ рана цягацца з “Цмокамі”. Гарадзенцы прайгралі другі матч фіналу

Другі фінальны паядынак паміж “Гродна-93” і “Цмокамі” завяршыўся на карысць мінчан. Па дзвюх праведзеных у Гродне гульнях бачна, што падапечныя Андрэя Васiлеўкі не разлічваюць на перамогу і гатовыя застацца са срэбранымі медалямі.

Нічыя ў Бабруйску прынесла “Нёману” першыя ачкі на выездзе

У шостым туры жоўта-зялёныя завіталі ў госці да “Белшыны”, якая, як і “Нёман”, няважна пачала сезон, але знаходзілася вышэй у турнірнай табліцы. Каманды паказалі баявы матч з мноствам фалоў і нападаў, якія не заўсёды ўдала завяршаліся. Забіўшы па галу, у выніку каманды разышліся мірам.

“Гродна-93” прайграў у першым матчы фіналу

У пятніцу, 6 мая, прайшоў першы фінальны матч паміж “Гродна-93” і мінскімі “Цмокамі”. У напружанай барацьбе дружына Андрэя Васiлеўкі не выстаяла перад мінскай камандай і прайграла на сваёй пляцоўцы.

Апошні бой ён цяжкі самы: “Гродна-93” пачынае фінальную серыю

Сёння, 6 мая, пачынаецца фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па баскетболу. Ужо традыцыйна на працягу апошнiх гадоў у ёй сустракаюцца “Гродна-93” i мiнскiя “Цмокi”. 

НЕ ведай сваю каманду. У Гродне вісіць бігборд з футбалістам, які ўжо паўгода не грае ў “Нёмане”

Футбалісты “Мінска”, калі прыязджалі ў Гродна, напэўна здзівіліся, убачыўшы на ўездзе ў горад бігборд з выявай свайго калегі, былога гульца “Нёмана” Аляксея Лягчылiна. Ён ужо паўгода таму перайшоў у сталічную каманду, але працягвае “вітаць” гасцей горада ў колерах гарадзенцаў.

Гарадзенцы страцілі ўпэўненасць і прайгралі “Мінску”

|

Свой першы ў гэтым сезоне матч без галоўнага трэнера гарадзенскі “Нёман” прайграў, пры гэтым не стварыўшы пагроз каля варот суперніка.

“Нёман” без галоўнага трэнера, але з добрым настроем рыхтуецца да матчу з “Мінскам”

|

Нягледзячы на тое, што гарадзенскі “Нёман” страціў галоўнага трэнера, у камандзе на трэніроўцы пануе добры настрой і працягваецца падрыхтоўка да маючага адбыцца матчу з “Мiнскам”.

“Сваімі акцыямі, спадзяюся, выхоўваем патрыятызм”. Што такое фан-сектар “Нёмана”

|

Перфомансы, крэатыў, адносіны з міліцыяй, забароны, эмоцыі, патрыятызм і размовы з гульцамі. Усё тое, што вы павінны ведаць пра адзін з самых яскравых фан-сектараў Беларусі. Для інтэрнэт часопіса пра футбол offside.by распавядае фанат “Нёмана” Віталь (Тэлевіталь).

Трэнер футбольнага “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў падаў у адстаўку

|

Увечары 25 красавіка афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў, што галоўны трэнер гарадзенскай каманды Сяргей Саладоўнікаў падаў у адстаўку.