Паляванне на “Рысяў” не атрымалася: “Варвараў” падвяла дысцыпліна
Праблемы ў “Варвараў” пачаліся за пару дзён да гульні з “Рысямi”. Спачатку на выезд планавала ехаць 24 чалавекі. Для амерыканскага футбола гэта вельмі мала, але гарадзенцы ўжо прывыклі гуляць менавіта з такой колькасцю чалавек.
“У нас за 4 дні да гульні выбылі два лайнмэна абароны Парманчук і Горбач. Адзін па стане здароўя, другі па сямейных абставiнах. За дзень да выезду па стане здароўя выбыў і стартавы кватэрбэк Ілля Гордан. Раніцай у дзень выезду ў камандзіроўку адправілі яго зменшчыка і тайт-энда па сумяшчальніцтве Ігара Фінскага. А за пару гадзін да выезду атруціўся і таксама не змог паехаць наш цэнтр, самы дасведчаны гулец з лініі нападу. Яшчэ адзін лайнмэн праспаў аўтобус і не паехаў з намі. Дысцыпліны ніякай. У выніку замест 24 чалавек гуляць прыехала 18. Але як бы там ні было, я хачу падзякаваць усім хлопцам, што былі на поле ў гэты дзень. Хлопцы змагаліся як сапраўдныя “Варвары”, – распавёў “Твайму стылю” галоўны трэнер гарадзенцаў Аляксей Серабракоў.
У выніку ў гульні з “Рысямi” большасць гульцоў была не на сваіх пазіцыях. Супернік гарадзенцам трапіўся моцны, пры гэтым яшчэ і з мноствам гульцоў. У выніку гаспадары пляцоўкі заканамерна перамаглi “Варвараў”.
08.05.2016 “Рысi” Вiцебск : “Варвары” Гродна – 0:39
Такое буйное паражэнне моцна ўскладняе турнірнае становішча для “Варвараў”. Ключавым момантам стане для гарадзенцаў гульня ў Калінінградзе, якая пройдзе ў канцы мая.
Так выглядае размяшчэнне каманд пасля двух тураў:
1. “Рысі” Віцебск – 6
2. “Бурштынавыя Ястрабы” Калінінград – 4
3. “Варвары” Гродна – 4
4. “Паганцы” Мінск – 2
Фота: Ян Гучэнка