Сустрэча з заўзятарамі: “Нёман” атрымаў заданне быць у пяцёрцы лепшых
Ужо па традыцыі перад стартам новага сезону футбольны “Нёман” правёў сустрэчу з заўзятарамі клуба. На так званай прэс-канферэнцыі прысутнічала ўся каманда і яе кіраўніцтва. Сустрэчу без увагі не пакінуў і старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які таксама з’яўляецца старшынёй назіральнага савета ФК “Нёман”.