“Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі і раскажа аб планах на 2016 год

|

Чакаецца, што на сустрэчы з заўзятарамі будзе прысутны старшыня гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які з’яўляецца таксама старшынёй назіральнага савета футбольнага “Нёмана”.

 

Кіраўніцтва каманды раскажа пра працэс падрыхтоўкі да сезона, пра тое, як за перыяд міжсезоння каманда працавала па прыцягненню заўзятараў, а таксама пазнаёміць з новымі гульцамі.

 

Нядаўна створаны клуб заўзятараў, таксама рыхтуецца да сустрэчы з камандай. Ужо падрыхтавана частка пытанняў, якія зададуць кіраўніцтву. Адно з іх – змена афіцыйнага году заснавання футбольнага клуба “Нёман”. Заўзятары заручыліся падтрымкай гісторыкаў і аматараў спорту Гарадзеншчыны і гатовыя прапанаваць новую дату.

 

Пройдзе сустрэча каманды з аўзятарамi ў зале для прэс-канферэнцый ЦСК “Нёман”, 29 сакавіка, пачатак у 18.30. Пасля сустрэчы з камандай можна будзе ўзяць аўтограф і сфатаграфавацца.