Гарадзенец Сяргей Чэрнік перайшоў у французскі “Нансі”
Паміж ФК БАТЭ і “Нансі” 28 чэрвеня быў падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім брамнік Сяргей Чэрнік стаў паўнапраўным футбалістам клуба элітнага французскага дывізіёна.
Паміж ФК БАТЭ і “Нансі” 28 чэрвеня быў падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім брамнік Сяргей Чэрнік стаў паўнапраўным футбалістам клуба элітнага французскага дывізіёна.
Два дні ў Гродне раўлі маторы магутных аўто: спачатку на Савецкай, дзе з удзельнікамі чэмпіянату мог пагутарыць кожны, а потым на паркоўцы OldCity, дзе пілоты люта палілі гуму.
Матч паміж “Нёманам” і “Слуцкам”, які праходзіў у Гродне 26 чэрвеня, скончыўся з нулямі на табло. Каманды не найгралі на перамогу і былі вымушаныя падзяліць ачкі. На вынік гульні паўплывала як стомленасць гульцоў, так і невыносная спякота.
Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы стартаваў 23 чэрвеня ў Гродне на ЦСК “Нёман”. Тры дні ўсе наймацнейшыя спартсмены краіны будуць спаборнічаць за тытулы і, галоўнае, права прадставіць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме і Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.
У першым жа матчы пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча футбалісты “Нёмана” здолелі перапыніць серыю з чатырох паражэнняў запар. У Мінску жоўта-зялёныя мінімальна абыгралі сталічнае “Дынама”.
Новы комплекс вулічных трэнажораў “Сіліч” у канцы мінулага тыдня з’явіўся на стадыёне “Нёман”. Як і ў Пышках, распрацоўшчыкам канструкцый з’яўляецца кампанія ТАА “Біякам Тэхналогія”.
Гарадзенскія футбалісты 14 чэрвеня прайгралі другі матч у сезоне. І зноў крыўдзіцелямi “Варвараў” сталі віцебскія “Рысi”.
Пасля няўдалага 2015 года гарадзенскія хакеісткi змаглі вярнуць сабе чэмпіёнскі тытул. Зрабілі яны гэта за тур да заканчэння першынства Беларусі.
Пасля паразы “Нёмана” ад салiгорcкага “Шахцёра” 16 чэрвеня было афіцыйна абвешчана, што гарадзенскую каманду ўзначаліць вядомы беларускi спецыялiст Ігар Кавалевіч. Ужо на наступны дзень новы галоўны трэнер жоўта-зялёных правёў першую трэніроўку са сваімі падапечнымі.
Чарговы тур чэмпіянату Беларусі радасці гарадзенскім заўзятараў не прынёс. На гэты раз жоўта-зялёныя на сваім полі прайгралі салігорскаму “Шахцёру” і працягнулі займаць апошняе месца ў турнірнай табліцы. Адразу пасля паразы футбалістам “Нёмана” быў прадстаўлены новы галоўны трэнер – ім стаў Ігар Кавалевіч.