Хакеісты “Нёмана” чарговы раз прайгралі, але шанец працягнуць барацьбу яшчэ маюць

|

Праз суткі пасля апошняга матчу “Нёман” і “Юнацтва” зноў скрыжавалі клюшкі ў гарадзенскім лядовым палацы. У Гродне мінчане як у першым, так і ў другім матчы атрымалі перамогу над мясцовымі хакеістамі.

Прайграна бітва, але не вайна: “Нёман” у Гродне саступіў “Юнацтву”

|

Праз тыдзень вялікі хакей вярнуўся ў Гродна. У трэцім матчы паўфіналу паміж “Нёманам” і “Юнацтвам” перамогу на свой рахунак запісалі падапечныя Міхаіла Захарава. Дзякуючы тром неўзаемным шайбах мiнчане выйшлі наперад у серыі.

Чэмпіянат ужо хутка, а футбалісты “Нёмана” зноў прайграюць

|

Гарадзенскі “Нёман” працягвае падрыхтоўку да новага сезона. І свой чарговы таварыскі матч, жоўта-зялёныя правялі ў Пінску, дзе прайгралi мазырскай “Славii”.

Адно першае, два другіх, тры трэціх: вынікі гарадзенцаў на чэмпіянаце Беларусі па тайскім боксе

|

Чэмпіянат Беларусі па тайскім боксе прайшоў 1-5 сакавіка ў Мінску. У ім прыняло ўдзел больш за дзвесце баксёраў з усёй краіны. З сямі прадстаўнікоў Гарадзеншчыны, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, шэсць вярнуліся дадому з медалямі.

Легкаатлеты Гарадзеншчыны адкрываюць новы сезон

|

У ЦСК “Нёман” 12 сакавіка адбудуцца лёгкаатлетычныя спаборніцтвы па бегу на гадзіну часу і іншым дыстанцыям, пад назвай “Гарадзенская вясна”. Гэта мерапрыемства стане адкрыццём сезона для многіх спартсменаў і аматараў спорту Гарадзеншчыны.

“Нёман” прымусіў панервавацца, але ўсё ж даціснуў “Юнацтва”

|

У другім матчы паўфіналу гарадзенцам спатрэбіўся дадатковы час, каб у Мінску абыграць “Юнацтва”. Дзякуючы перамозе каманда Мілаша Голаня зраўняла лік у серыі.

У першым туры футбольны “Нёман” згуляе з “Гранітам”, а ў другім з “Крумкачамі”

|

У сераду, 9 сакавіка, у Доме футбола прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Па яго выніках першы матч гарадзенцы правядуць дома, дзе будуць прымаць мікашэвіцкі “Граніт”, а ў другім туры каманда Сяргея Саладоўнікава адправіцца ў Мінск, дзе сустрэнецца з дэбютантам Вышэйшай Лігі “Крумкачамi”.

“Юнацтва” абыграла “Нёман” у першым паўфінальным матчы плэй-оф

|

Хоць гарадзенцы і выглядалі лепш за свайго суперніка на працягу ўсёй гульні, перамагчы ў матчы яны не змаглі. “Юнацтва”, якое ўвесь матч абаранялася, здолела закінуць больш актыўнаму “Нёману” чатыры шайбы.

“Нёман” абыграў брэсцкае “Дынама” і ў новым сезоне разлічвае на Рамана Васілюка

|

У нядзелю, 6 сакавіка, гарадзенскі “Нёман” правёў чарговы таварыскі матч. У Брэсце жоўта-зялёныя сустракаліся з мясцовым “Дынама” і атрымалі першую перамогу ў 2016 годзе.

“За Гродна і за капітана!” “Нёман” пры поўным Лядовым разграміў “Дынама” і выйшаў у паўфінал

|

Такога ў гэтым сезоне яшчэ не было. “Нёман” запоўніў Лядовы палац заўзятарамі да краёў і разграміў у пух і прах “Дынама” з Маладзечна, тым самым забяспечыў сабе пуцёўку ў паўфінал.