Гарадзенскія “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага

|

Перад завяршэннем сезону “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага. І пры ўдалым раскладзе гарадзенцы могуць сустрэцца з вядомай беларускай камандай па амерыканскім футболе – “Ліцвінамі”.

Беларускія волаты ў Гродне змагаліся за званне наймацнейшага

|

У Гродне з 7 па 10 кастрычніка праходзіў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны.

Толькі на апошняй хвіліне “Нёман” змог вырваць перамогу ў “Ліды”

|

У суботу, 10 кастрычніка, чарговы тур чэмпіянату Беларусі прынёс “Нёману” выяздныя тры ачкі. У Лідзе, у найцяжэйшым матчы, гарадзенцы здолелі на апошняй хвіліне закінуць дзве шайбы, якія ў выніку і прынеслі перамогу “Нёману”.

Відэа: сапраўдныя беларускія зубры цягаюць жалеза на чэмпіянаце ў Гродне

|

Чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы праходзіў у Гродне 7-10 кастрычніка. “Твой стыль” ужо пісаў пра яго вынікі і публікаваў фотасправаздачу. Зараз мы падрыхтавалі відэа са спаборніцтваў, на якім можна пабачыць, як асілкі ўздымаюць над галавой цяжкія штангі.

Гарадзенскі “Сокал” працягвае даваенныя традыцыі і спадзяецца на афіцыйную рэгістрацыю

|

Ёсць у Гродне спартыўны клуб, пра які гараджане практычна нічога не ведаюць. А гэтая суполка працягвае ў горадзе слаўныя традыцыі даваеннага спорту. Расказваем пра гарадзенскі спартыўны клуб “Сокал”.

“Нёман” з агеньчыкам у вачах не змог абыграць “Шахцёр”

|

У матчы “Нёмана” і “Шахцёра” толькі па булітах атрымалася выявіць пераможцу. Вырашальны кідок апынуўся на рахунку гасцей з Салігорску.

91-гадовы спартсмен з Латвіі будзе падымаць гіры на чэмпіянаце свету ў Гродне

|

Чэмпіянат свету па гіравым спорце пройдзе ў Гродне 17-18 кастрычніка. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць спартсмены з больш чым 10 краін: Беларусі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Польшчы, Расіі, Украіны, Узбекістана, а таксама Кеніі, Нігерыі і Ірана.

Вярнуўся Лісічкін – з’явіўся характар. “Нёман” дома абыграў “Дынама-Маладзечна”

|

Гульня гарадзенскай каманды прыкметна мяняецца. Другую гульню запар “Нёман” упэўнена выступае супраць лідараў чэмпіянату. Дзякуючы актыўным дзеянням каманды, у тым ліку Лісічкіна, чырвона-чорныя дома абыгралі “Дынама-Маладзечна”.

“Нёман” у матчы з “Нафтанам” захаваў прапіску ў Вышэйшай Лізе

|

Гарадзенскія заўзятары ўздыхнулі з палёгкай. Перамога “Нёмана” над “Нафтанам” дазволіла гарадзенскаму клубу адгарадзіць сябе ад зоны вылету. Цяпер жоўта-зялёныя змогуць дагуляць сезон спакойна.

“Варвары” выйшлі ў фінал Кубка Вітаўта Вялiкага, дзе сустрэнуцца з віцебскімі “Рысямi”

|

Прайграючы ў першай палове, гарадзенцы сабраліся і ў другой істотна абышлі супернікаў. А днём раней “Рысi” нечакана абыгралі знакамітых мiнскіх “Лiцвiнаў”.