Толькі на апошняй хвіліне “Нёман” змог вырваць перамогу ў “Ліды”
Героямі матчу сталі Андрэй Коршунаў і Канстанцін Касянчук, якія за 30 секунд да канца трэцяга перыяду здолелі вывесці сваю каманду наперад. Варта адзначыць, што Касянчук закінуў першую шайбу пасля вяртання ў чэмпіянат Беларусі. Таксама ў складзе гарадзенцаў шайбамі адзначыліся Даніэль Сэман і Павел Баярчук.
ХК “Ліда” – “Нёман”- 2:4 (1:0, 0:2, 1:2)
Шайбы закінулі:
1: 0 – Максім Захараў (Міхаіл Якаўлеў) 13:31
1: 1 – Павел Баярчук (Канстанцін Касянчук, Арцём Бажко) 11:20
1: 2 – Даніэль Сэман (большасць) (Ягор Ягораў, Мілан Мікулік) 13:17
2: 2 – Максім Валькоў (большасць) (Аляксандр Абухоўскі, Алег Філіпаў) 44:07
2: 3 – Андрэй Коршунаў (большасць) (Павел Баярчук) 59:24
2: 4 – Канстанцін Касянчук (без перадач) 59:42
Пасля матчу з “Лідай” гарадзенцы размясцілcя на пятым месцы і маюць 23 ачкі. А лідскія “рыцары” пацярпелі восьмае паражэнне запар і на дадзены момант размясціліся на дзявятым месцы з 11 ачкамі ў актыве. Абласная каманда не перамагала з 17 верасня.
Сваю наступную гульню “Нёман” правядзе ў чацвер, 15 кастрычніка. Дома гарадзенцы будуць прымаць аднаго з лідараў чэмпіянату салігорскі “Шахцёр”.
Варта адзначыць, што ў хуткім часе на лёд можа выйсці і лідар хакейнага “Нёмана” Вячаслаў Лісічкін. Хакеіст ужо трэніруецца ў агульнай групе.