“Нёман” прайграў “Мінску” з лікам 1:0

|

Не паспелі мы забыць гучную перамогу “Нёмана” над “БАТЭ”, як падапечныя Сяргея Саладоўнікава мінімальна прайграюць ФК “Мінск”. Матч праходзіў на штучным газоне “гараджан”. Частая змена газона магла паўплываць на няўпэўненую гульню гарадзенскай каманды.

Гарадзенская “Алімпія” выйграла Балтыйскую Лігу

|

У фінале гэтага прэстыжнага турніра нашыя зямлячкі выйгралі 21 красавіка ў Друскеніках у мінскага “Гарызонта”.

Гарадзенская “Алімпія” стала чэмпіёнам Беларусі!

|

У рашаючым матчы фінальнай серыі гарадзенкі перамаглі 17 красавіка на сваёй пляцоўцы сталічных “Цмокаў-Мінск”.

Гарадзенскія валейбалісткі ўпершыню выйгралі чэмпіянат краіны

|

У фінале “Нёман-ГрДУ” перамог шматразовага чэмпіёна Беларусі – баранавіцкі “Атлант”. Лік у фінальнай серыі 3-1 на карысць гарадзенак.

Гарадзенцы “вырашаюць”: “Нёман” – “Дынама-Брэст” 2:0

|

Прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе, дзе гарадзенскі “Нёман” сустракаўся дома з “Дынама–Брэст”. “Заходняе дэрбі” – так прынята называць супрацьстаянне гэтых дзвюх камандаў.

Рабіце высновы, Сяргей Вітальевіч! “Нёман” – “Белшына” 2:2

|

У нядзелю на штучным полі ФК “Мінск”, адбыліся адныя з галоўных матчаў 2-га тура Чэмпіяната РБ па футболе ў Вышэйшай лізе. Гарадзенцы, маючы перавагу ў два галы, дазволілі бабруйчанам зраўняць лік і скончыць матч нічыёй.

“Алімпія” перамагла сталічных “Цмокаў”

|

Гарадзенскія баскетбалісткі зрабілі першы крок да перамогі ў фінале сёлетняга чэмпіянату краіны. У першай сустрэчы фінальнай серыі каманда Аляксандра Шымковяка перамагла 6 красавіка сталічныя “Цмокі-Мінск” з лікам 78-69.

“Нёман” – чэмпіён Беларусі па хакеі!

|

Дачакаліся: кубак вяртаецца ў горад над Нёманам. Гарадзенская каманда не ўздымалася на п’едэстал 12 год. Два мінулыя гады цярпелі няўдачы ў фінальнай серыі. Але на трэці раз каманда даказала, што яна лепшая ў краіне. У першую чаргу, даказала сваім заўзятарам, свайму гораду.

Футбольны “Нёман” адкрыў чэмпіянат перамогай над “Славіяй”

|

Стартаваў чарговы, ужо 23 па ліку Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў вышэйшай лізе. З вялікім нецярпеннем чакалі яго пачатку, бо ў гэтым годзе быў зацверджаны новы рэгламент, а менавіта дзяленне на шасцёркі. У канцы сезона мы даведаемся, ці апраўдаў ён надзеі.

Першы адкрыты кубак па каякінгу прайшоў у Гродне

|

У Гродне 31 сакавіка ўпершыню прайшоў адкрыты кубак па каякінгу на гладкай вадзе, арганізаваны прадпрыемствам “Гродна Азот”.