Таварыскі матч “Нёмана” супраць “Ліды” сабраў мноства гледачоў

|

Хакеісты “Нёмана” 25 ліпеня ў таварыскім матчы, які праходзіў у Гродне, упэўнена абыгралі ХК “Ліда” з лікам 4:1.

Гарадзенскія пажарныя атрымалі срэбра ў першынстве краіны

|

Рэспубліканскі турнір, прысвечаны Дню пажарна-ратавальнай службы, праходзіў 19-22 ліпеня ў Салігорску. Гарадзенцы вярнуліся  са спаборніцтваў са срэбрам і бронзай за камандную эстаферу ў чацвёрках і золатам за пераадоленне штурмавой лесвіцы ў асабістым заліку.

“Нёман” прайграў кантрольны матч у Гарадзеі

|

Гарадзенскі “Нёман” правёў апошні кантрольны матч перад стартам другога круга чэмпіянату. У Гарадзеі 23 ліпеня жоўта-зялёныя сустракаліся з аднайменнай камандай і саступілі ёй з лікам 1:0.

Хакейны “Нёман” у таварыскім матчы саступіў балашыхінскаму “Дынама”

|

Хакеісты “Нёмана” правялі свой першы матч пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова. У таварыскім матчы, які прайшоў у Пінску 23 ліпеня, чырвона-чорныя традыцыйна сустракаліся з балашыхінскім “Дынама”. З лікам 3:1 перамогу атрымала расійская каманда.

У Гродне спартсмены ўпершыню прабеглі начную дзясятку

|

Начны забег па перасечанай мясцовасці зладзілі гарадзенскія спартсмены на Каробчыцкім “Алімпе”. Удзел у незвычайных спаборніцтвах, што пачаліся 23, а скончыліся 24 ліпеня, узялі 111 бегуноў. Каб цемра не стала перашкодай для спартсменаў, схілы гор падсвечваліся ліхтарамі. Празрыстасць судзейства забяспечвала сістэма электроннага хранаметража.

Глядзіце, хто прыехаў! Кантракт з “Нёманам” падпісаў адзін з самых скандальных беларускіх футбалістаў

|

Абвінаваціць арбітраў у падсуджванні БАТЭ, паказаць заўзятарам гэтага клуба голую дупу, а праз год праз гукаўзмацняльнік папрасіць прабачэння за гэта. Публічна крытыкаваць трэнераў, штогод змяняць па дзьве каманды, калекцыянаваць пашпарты – гэта ўсё пра навабранца гарадзенскага “Нёмана” Філіпа Рудзіка, які мае дапамагчы выцягнуць гарадзенскі футбол з ямы.

Падрыхтоўка да другога круга чэмпіянату: “Нёман” прайграў “Мінску”

|

У сераду 20 ліпеня гарадзенскі “Нёман” правёў чарговы таварыскі матч. У сталіцы падапечныя Ігара Кавалевіча памераліся сіламі з ФК “Мінск”. З лікам 1:0 перамога дасталася сталічнай камандзе.

Хакейны “Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі

|

Традыцыйна напярэдадні новага сезона ХК “Нёман” правядзе сустрэчу са сваімі заўзятарамі. 26 ліпеня ў 19.00 у зале прэс-канферэнцый Лядовага палаца спорту кожны заўзятар зможа задаць пытанне як кіраўніцтву, так і гульцам каманды.

Канкур у гонар вызвалення. У Каробчыцах прайшлі спаборніцтвы вершнікаў

|

Спаборніцтвы па канкуру, прымеркаваныя да дня вызвалення Гродна, прайшлі ў маёнтку “Каробчыцы” 16 і 17 ліпеня. На манеж выйшла больш за 30 вершнікаў. Удзельнікамі спаборніцтваў сталі  навучэнцы дзіцяча-юнацкай конна-спартыўнай школы “Прагрэс Верцялішкі” і клуба “Амадэус”.

“Нёман” саступіў ташкенцкаму “Лакаматыву” у таварыскім матчы

|

У межах падрыхтоўкі да другога круга чэмпіянату ў Вышэйшай лізе гарадзенскі “Нёман”сыграў таварыскі матч супраць ташкенцкага “Лакаматыва”. Матч, які прайшоў 16 ліпеня ў Дзяржынску, скончыўся перамогай каманды з Узбекістана – 3:1