Чэмпіёнка Беларусі папулярызуе ў Гродне слалом на роліках

|

Напэўна, многія гарадзенцы заўважалі ў Пышках дзяўчыну, якая рэгулярна катаецца на роліках вакол конусаў і пры гэтым танчыць. Завуць яе Васіліса Маслава і яна чэмпіёнка Беларусі па фрыстайл-слалому.

У Гродне хочуць правесці вялікі турнір па бамперболу

|

За апошні год, цягам якога незвычайны камандны спорт бампербол існуе ў Гродне, ён паспеў займець сваіх прыхільнікаў. Арганізатары да пачатку новага гульнявога сезону знялі адмысловае відэа, а ў канцы лета плануюць правесці вялікі турнір для каманд з усёй краіны.

Лядовы палац разыграе аўтамабіль сярод аматараў хакея

|

Гарадзенскі Лядовы палац ужо пачаў рэалізацыю сезонных абанементаў на гульні з удзелам “Нёмана” ў сезоне 2016/17 гадоў. Каб стымуляваць рэалізацыю абанементаў i прыцягнуць аматараў хакея, кіраўніцтва Лядовага разыграе сярод уладальнікаў абанементаў і квіткоў на ўсе матчы сезону аўтамабіль “Лада-Веста” коштам 161 млн рублёў.

У 1/16 фіналу Кубка Беларусі сустрэнуцца два “Нёманы” – з Гродна і са Стоўбцаў

|

У Доме футбола 13 чэрвеня адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Кубка Беларусі 2016/2017 гг. Паводле жэрабя гарадзенскі “Нёман” пачне выступленне ў розыгрышы гульнёй супраць “Нёмана-Агра” са Стоўбцаў.

Матч Францыя-Румынія ажыятажу не выклікаў. Як глядзелі адкрыццё Еўра-2016 у Гродне?

|

У гарадзенскіх піцейных установах вялікага ажыятажу матч адкрыцця Еўра-2016 паміж зборнымі Францыі і Румыніі не сабраў. Гарадзенцы аддалі перавагу прагляду дома або на закрытых мерапрыемствах. Гэтаму спрыяла і халоднае надвор’е.

“Нёман” працягвае прайграваць, а выратавальніка ўсё яшчэ няма

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі зноў скончыўся не на карысць “Нёмана”. Гэтым разам гарадзенцы саступілі яшчэ аднаму дэбютанту Вышэйшай лігi – ФК “Гарадзея”.

Галоўнае – раўнавага. Студэнты прапануюць гарадзенцам асвоіць слэклайн

|

Незвычайны від спорту – слэклайн – з’явіўся ў Гродне ў 2013 годзе. Усё пачалося, калі студэнт медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр сам вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гэтым экстрэмальным заняткам. Зараз у яго камандзе восем чалавек, якiя папулярызуюць гэты спорт i запрашаюць гараджан далучацца.

Выбар зроблены: футбольны “Нёман” узначаліць Ігар Кавалевіч

|

У нядзелю 5 чэрвеня стала вядома, што галоўным трэнерам ФК “Нёман” з 8 чэрвеня прызначаны вядомы беларускі спецыяліст Ігар Кавалевіч. Гэтую інфармацыю пацвердзіў старшыня назіральнага савета гарадзенскага клуба  Мечыслаў Гой.

Родныя сцены не дапамаглі: “Нёман” усухую прайграў на сваім полі

|

Вялікі футбол вярнуўся ў Гродна, вось толькі парадаваць мясцовых заўзятараў не змог:”Нёман” на сваім полі буйна саступіў жодзінскаму “Тарпеда” і так і застаўся апошнім у турнірнай табліцы.

Дзеці выйшлі ў цэнтр Гродна, каб запрасіць гараджан на футбол

|

Пасля двухтыднёвага перапынку аднаўляецца чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. У суботу ў Гродне “Нёман” будзе прымаць жодзінскае “Тарпеда”. За дзень да гульні юныя гарадзенскія футбалісты выйшлі на вуліцы горада і раздалі мінакам улёткі з запрашэннем на матч.