Лядовы палац разыграе аўтамабіль сярод аматараў хакея

|

Як распавёў намеснік генеральнага дырэктара Лядовага палаца Ігар Лапянок, асноўная задача розыгрышу – папулярызацыя хакея ў Гродне.

“Чарговы наш конкурс мы праводзім для нашых заўзятараў і для таго каб патрымаць іх цікавасць да гарадзенскага хакея. Нашым гледачам варта аддаць належнае, што яны рэгулярна наведваюць Лядовы палац і робяць яго наведвальнасць лепшай у Беларусі. Дадзеным конкурсам мы хочам аддзячыць ім, а таксама жадаем актывізаваць наведванне матчаў заўзятарамі і ўсімі, хто не абыякавы да хакейных баталій, якія праходзяць на арэне Лядовага палаца. Мы ўдзячныя усiм, хто наведвае нашу лядовую арэну, і шчыра жадаем ім цікавых матчаў і ўдачы ў гульні “Шчаслівы білет” . 

Варта адзначыць, што ў канцы мінулага сезону Лядовы палац ужо праводзіў буйныя рэкламныя акцыі, у адной з якіх адбыўся розыгрыш квадрацыкла. У гэтым годзе было прынята рашэнне прапанаваць удзельнікам гульні прыз годны гарадзенскіх заўзятараў – яркі і камфортны аўтамабіль. 

Галоўны прыз ўжо можна ўбачыць у фае цэнтральнага ўваходу гарадзенскага Лядовага палаца.

 

Розыгрыш стартаваў 10 чэрвеня, з яго правіламі можна азнаёміцца тут.