Родныя сцены не дапамаглі: “Нёман” усухую прайграў на сваім полі

|

Старт матчу гарадзенцы паказалі нядрэнны і нават маглі выходзіць наперад. Але бліжэй да сярэдзіны першага тайма госці завалодалі ініцыятывай і на 29 хвіліне здолелі распячатаць вароты Курганскага. Вызначыўся Скавыш, які першым паспеў на дабіванне пасля ўдару у перакладзіну.

Пасля ўзяцця варот за гульню ўзяўся галоўны арбітр матчу Сяргей  Цынкевіч, які відавочна быў не на баку гаспадароў. У адным з момантаў, дзе галкіпер “Тарпеда” Фамічоў зачапіў Курганскага, суддзя не угледзеў грубага парушэння з боку гасцей і вырашыў пакараць Канцавога папярэджаннем. Трыбуны гэта дзеянне суддзі ўспрынялі з вялікім здзіўленнем. 

У пачатку другога тайма гульня не змянілася: каманды паказвалі роўны футбол, а судзейскі склад працягваў нагнятаць абстаноўку на полі. Кірэня, каб выратаваць гульню, выпусціў на поле спачатку Бомбеля, а потым і Журневiча, але змяніць ход гульні не атрымалася. 

 

А вось замена, якую зрабіў Крывушэнка, вельмі нават спрацавала. Былы гулец “Нёмана” Вадзім Дземідовіч здолеў забіць два галы свайму былому клубу. Спачатку ён на 81 хвіліне рэалізаваў пенальці, а на 94 скарыстаўся памылкай Сасноўскага і давёў лiк да разгрому. 

10 тур (04.06.16). “Нёман” – “Тарпеда-БелАЗ” – 0:3

Настаўнік “Нёмана” Алег Кірэня пасля паражэння ад “Тарпеда-БелАЗ” на прэс-канферэнцыі быў нешматслоўны:


“Сёння дзве каманды – адна ў белай форме, другая – у чорнай форме, гулялі супраць каманды ў зялёнай форме. Больш мне няма чаго дадаць”.


Пасля паразы “Нёман” працягнуў замыкаць турнірную табліцу. Ад перадапошняга месца каманду аддзяляе 3 ачкі. 
 
Наступны матч жоўта-зялёныя правядуць на выездзе 9 чэрвеня, дзе сустрэнуцца з “Гарадзеяй”.

align=”” width=”725″ height=”544″ >