Матч Францыя-Румынія ажыятажу не выклікаў. Як глядзелі адкрыццё Еўра-2016 у Гродне?
Верагодна, такая малая колькасць наведвальнікаў звязана і з камандамі, якія гулялі на адкрыццi. Як паказала наша апытанне, гарадзенцы будуць сачыць за гульнямi зборнай Англіі, Гiшпаніі і сваіх суседзяў. Таму і кіраўніцтва бараў, якія сябе пазіцыянуюць як спартыўныя, чакае наплыву кліентаў менавіта на матчах з удзелам гэтых зборных.
Самая буйная ўстанова горада, дзе паказваюць трансляцыі Еўра-2016, гэта піўны рэстаран “Нёман”. Хоць установа не пазіцыянуе сябе як уласна спартовая, многія гарадзенцы ведаюць, што там можна паглядзець любыя футбольныя матчы. Сапраўды, да чэмпіянату Еўропы па футболу кіраўніцтва рэстарана падрыхтавалася старанна.
Тут можа размясціцца больш за 100 чалавек. “У нас ёсць свая фан-зона з вымпеламі і майкамі футбольных каманд. Хоць мы не спартовы бар, але людзі масава прыходзяць і глядзяць футбол або хакей. Да Еўра-2016 мы падрыхтавалі трансляцыю на пяці тэлевізарах. У нас запланаваны паказ усіх матчаў чэмпіянату. Па вопыце 2012 года мы заўважылі што глядзець футбол прыходзяць у вялікай колькасці і дзяўчаты“, – кажа дырэктар піўнога рэстарана “Нёман” Міхаіл Малiкiн.
align=”” width=”725″ height=”485″ >
Як і чатыры гады таму, у рэстаране афіцыйнае піва ў час чэмпіянату – “Carlsberg”. Яно ж з’яўляецца і афіцыйным партнёрам Еўра-2016. Але гэта далёка не адзіны напітак, які можна замовіць тут.
У рэстаране “Нёман” упэўненыя, што ўвесь бліжэйшы месяц у іх пройдзе пад эгідай Еўра-2016. Пачынаючы з плэй-оф, там будзе праходзіць розыгрыш прызоў ад афіцыйнага партнёра чэмпіянату.
Таксама ў Гродне футбол можна будзе паглядзець у наступных установах:
Спорт-бар “Лига” (вул. Урублеўскага, 45)
Кафэ-клуб “Чемпи” (вул. Антонава, 29)
Бар “PUB 32” (вул. Сацыялістычная, 32)
Бар “Бирлога” (вул. О. Соламавай, 137)
Бар “Графит” (вул. Дзяржынскага, 98)
Бар “Хани Кабани” (б-р Ленінскага камсамола, 50)
Кафэ “Пиплз” (вул. Пушкіна, 29а)