Эксперты УЕФА ацанілі гарадзенскі стадыён “Нёман”

|

У склад экспертнай дэлегацыі ўваходзілі бельгіец Фернанд Мяесэ і ангелец Джонатан Пірс. Абодва добра знаёмыя БАТЭ. Мяесэ неаднаразова працаваў у Беларусі ў якасці дэлегата УЕФА, у тым ліку і на сустрэчах “жоўта-сініх”. Пірс ўваходзіў у лік прадстаўнікоў кампаніі “TEAM Marketing”, якая займалася арганізацыяй матчаў барысаўскага клуба ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы.

“Нёман” разграміў “Металургс”

|

Гарадзенскі хакейны “Нёман” не пакінуў шанцаў ліепайскаму “Металургсу”. Балтыйская каманда была павалена з буйным лікам 5:1.

Гарадзенскія каманды вяртаюцца з Еўропы з перамогамі

|

Пераможным дуплетам “выстралілі” 14 лістапада ў еўракубках гарадзенскія баскетбалісткі і валейбалісты.

“Нёман” буйна саступіў “Шахцёру”, але пазмагаецца за пятае месца

|

Гарадзенская каманда ў родных сценах пацярпела паражэнне ад салігорскага “Шахцёра”, але барацьбу за пятае месца не спыняе.

Гэта салодкае слова “рэванш”

|

Баскетбалісткі гарадзенскай “Алімпіі” узялі рэванш у турэцкай “Анкары” і адрадзілі надзеі заўзятараў на выхад у наступную стадыю Еўракубку.

“Алімпія” трэці раз запар прайграла ў Еўракубку

|

Пасля крыўднай паразы ў Лідзе ад бельгійскай каманды і ў гасцёх ад французкага “Сэнт-Амана” гарадзенкі саступілі 6 лістапада турэцкай “Анкары” і амаль пазбавіліся шансаў на выхад у наступную стадыю турніра.

“Славія” пабіта ў трэці раз

|

Матч 30 тура чэмпіяната Беларусі “Славія” – “Нёман” у Хойніках скончыўся з лікам 0-1.

Падвяла толькі “Алімпія”

|

Адразу некалькі гарадзенскіх каманд згуляла ў канцы тыдня на міжнародных турнірах. Крыху расчаравалі толькі баскетбалісткі з “Алімпіі”, якія саступілі ў Лідзе бельгійскім “маладым коткам”.

Гарадзенскія валейбалісты з перамогі стартавалі ў еўракубках

|

У першай гульні Кубка выкліку “Камунальнік” перамог у гасцёх дацкі “Гентофтэ” з лікам 3-0. Сустрэчу ў адказ гарадзенцы згуляюць у Лідзе, бо ў Гродне няма аніводнай прыстойнай для такога ўзроўню турніра залы.

Хакейны “Нёман”: турбуленцыя працягваецца

|

Пераможныя серыі гарадзенскіх хакеістаў перамяжоўваюцца з пройгрышамі аўтсайдэрам.