Падвяла толькі “Алімпія”

|

Перамогу над гарадзенкамі “Янг Кэтс” вырвалі толькі ў дадатковы час (75-74). Гульня праходзіла 25 кастрычніка ў Лідзе.

 

Праз два дні там жа валейбалісты “Камунальніка” адолелі дацкі “Гентофтэ” (3-0) і выйшлі ў другі круг Кубка выкліку.

 

Спарткомплекс “Алімпія” у Лідзе стаў прытулкам для гарадзенскіх каманд

 

Гандбалісткі “Гараднічанкі”, якія сёлета ўжо выбылі з еўракубкаў, у гэтыя дні дэбютавалі ў Балтыйскай лізе.

 

Удзел у гэтым турніры бяруць усяго 4 каманды (2 з Літвы і 2 з Беларусі).

 

Ліга стартавала 26 кастрычніка ў літоўскай Гарляве. У першы дзень турніра гарадзенкі перамаглі гаспадынь (клуб “Гарлява”) з лікам 35-27, а на наступны дзень адолелі ковенскі “Жальгірыс” (35-28).

 

За першае месца ў стартавым туры “Гараднічанка” пазмагаецца з зямлячкамі з мінскага БНТУ, які таксама не меў праблем у гульнях з літоўскімі камандамі.