Гарадзенскія каманды вяртаюцца з Еўропы з перамогамі
Баскетбалісткі з “Алімпіі” у гасцёх упэўненна перамаглі бельгійскіх “Lotto Young Cats” (88-73), якім нядаўна сенсацыйна саступілі ў Лідзе. Самай выніковай у складзе гарадзенак была Любоў Алешкіна – 24 ачкі.
У дзяўчат застаюцца добрыя шансы на выхад у другі раўнд Еўракубка. Для гэтага неабходна перамагаць на сваёй пляцоўцы ў Лідзе лідэрак групы – дзяўчат з французкага “Сэнт-Амана”. У першай сустрэчы гэтых каманд у Францыі мацнейшымі былі гаспадыні.
Удала згулялі ў Кубку Выкліка і гарадзенскія валейбалісты. На выездзе ў Харватыі нашая каманда адолела тамтэйшы “Ровінь” з лікам 3:1 (25:22, 23:25, 25:19, 25:19).
Сустрэча ў адказ адбудзецца 20 лістапада ў Лідзе.
У першым раўндзе гэтага турніра наш “Камунальнік” ўпэўненна перамог (3-0 і 3-0) дацкі “Гентофтэ”. Цяпер каманда мае ўсе шансы выйсці ў трэці раўнд Кубка Выкліка.
На здымку: Любоў Алешкіна (нумар 12) трымае абарону ў гульні супраць турэцкай “Анкары”.