Гэта салодкае слова “рэванш”
Пасля паразы, якая здарылася 6 лістапада, мала хто верыў, што гарадзенкі адолеюць суперніц у другой сустрэчы, якая зноў праходзіла на турэцкай зямлі.
Але каманда Аляксандра Шымковяка гэтым разам не пакінула турчанкам аніводнага шансу. Лік сустрэчы 69-54 на карысць гарадзенак кажа сам за сябе.
Найбольшую колькасць ачкоў “Алімпіі” прынеслі Філончык (24) і ўкраінская легіянерка Шчыпакіна (17).
Наперадзе ў гарадзенак хатняя (у Лідзе) сустрэча з французкім “Сэнт-Аманам” і гульня ў Бельгіі супраць “Янг Кэтс”. Толькі перамогі ў абедзьвюх сустрэчах пакідаюць гарадзенкам шанс на выхад у наступную стадыю турніра.
8 лістапада. “Анкара”, Турцыя – “Алімпія”, Беларусь 54-69.