Гарадзенскі “Нёман” адправіўся на турэцкі збор

|

Сёння футбалісты “Нёмана” адправіліся на чарговы збор, на гэты раз ён замежны і будзе праходзіць у сонечнай Турцыі.

Сяргей Саладоўнікаў расказаў аб першым зборы “Нёмана”

|

Скончыўся першы збор футбалістаў гарадзенскага “Нёмана”, які праходзіў у Лідзе. Сяргей Саладоўнікаў падвёў вынік першага збору і распавёў прэс-службе клуба, што чакае каманду ў будучыні.

Гарадзенскія фанаты: “Тэлефанаванні з міліцыі гэта смешна”

|

Супрацоўнікі міліцыі выклікаюць прадстаўнікоў розных фан-аб’яднанняў на размовы ў РАУС. Па звестках Belultras.by, званкі ўжо паступалі фанатам мiнскага “Дынама”, БАТЭ, “Нёмана” і “Мiнска”.

“Нёман” на “Чыжоўцы” абыграў мінскае “Юнацтва”

|

У апошні дзень студзеня ў цэнтральным матчы тура гарадзенскія хакеісты нанеслі паражэнне мiнскаму “Юнацтву” на іх новай арэне – “Чыжоўцы”, якую пабудавалі адмыслова да чэмпіянату свету па хакеі.

Футбольны “Нёман”: што чуваць?

|

Прыйшоў час даведацца, як справы ў нашага футбольнага клуба “Нёман”. Моладзь на Кубку Садружнасці, аснова каманды на зборах у Лідзе. Чаму менавіта там? Як нам удалося высветліць, у камандзе папросту не ўсе паспелі зрабіць візу, ды і ў Беларусі праглядаць навічкоў зручней, чым за мяжой.

“Нёман” і Пушкоў – першая перамога

|

Учора гарадзенскі “Нёман”, пад кіраўніцтвам свайго новага трэнера Сяргея Пушкова, атрымаў першую перамогу. У Гродне быў біты наваполацкі Хімік-СКА.

Гарадзенскі “Нёман” дома абыграў “Металург” са Жлобіна

|

Пасля ўпэўненай перамогі гарадзенцаў над “Хімікам”, “Нёман” разбіраецца са жлобінскiмi “ваўкамі” і зноў вяртае сабе першае месца.

Леанід Дзмітраніца пакінуў “Нёман”

|

Старшыня футбольнага клуба “Нёмана” Леанід Дзмітраніца пакінуў свой пост. Выконваючым абавязкі старшыні гарадзенскага клуба прызначаны Дзмітрый Барысейка.

Афіцыйна: Аляксандр Суліма падпісаў кантракт з “Нёманам”

|

Чуткі аб набыцці Аляксандра Сулімы пацвердзіліся. Прэс-служба “Нёмана” паведаміла аб падпісанні першага новага гульца – ім стаў акурат гарадзенец Суліма. Нагадаем, галкіпер ужо выступаў за жоўта-зялёных і праз дзевяць гадоў вяртаецца ў Гродна.

“Нёман” мацней за “Гомель”

|

Пасля крыўднага паражэння ад “Юнацтва” гарадзенскія хакеісты здолелі рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі і абыгралі ХК “Гомель” з лікам 4:3.