Сяргей Саладоўнікаў расказаў аб першым зборы “Нёмана”

|

Сяргей Саладоўнікаў: – Калі праходзяць зборы ў нашых умовах, то складана казаць, што мы ўсім задаволеныя. Тым не менш, па ключавых момантах мы ўсё зрабілі. Усю праграму, якая была запланавана мы выканалі. Гэта быў сілавы збор, незалежна ад умоў надвор’я. Наогул, для такога збору, чым горш умовы надвор’я, тым лепш.

 

Усё астатняе нас задавальняла: і харчаванне, і пражыванне, і якасць штучнага поля, а таксама стаўленне арганізатараў, якія нас добра прынялі. Таму па ўсіх напрамках у нас усё было зроблена і адпрацавалі мы на 100%.

 

Што скажаце пра пачаткоўцаў клуба? Як прыняла каманда і якія ў іх перспектывы?

 

– Каманда добра прымае футбалістаў, а да нас прыехалі менавіта футбалісты. Першае ўражанне многія пакінулі нядрэннае. Усё астатняе будзе залежаць толькі ад іх. Як далей будзе – вызначыць турэцкі збор.


У апошнім матчы не ўдзельнічалі Рахманаў, Алісейка і Вітус. Нічога сурёзнага?

 

– Гэта звычайныя моманты першага збору – мікратраўмы. Двухбаковая гульня была завяршэннем збораў, таму яна была непрынцыповай. Мы далі магчымасць адпачыць тым, каго нешта турбуе.


Ці чакаецца яшчэ прыезд новых гульцоў на збор у Турцыі?

 

– Калі ўсё атрымаецца так, як запланавана, то мы можам паехаць на першы турэцкі збор у стопрацэнтным складзе, які будзе рыхтавацца да чэмпіянату. Плюс-мінус адна пазіцыя.


Якія далейшыя планы каманды? Калі вылятае на збор, з якімі супернікамі плануецца згуляць спарынгі?

 

– Мы выязджаем 6 лютага і прабудзем ў Турцыі да 20-га. На гэтым зборы плануецца правесці тры спарынгі, якія дадуць нам арганізатары. Я ведаю толькі тое, што 14-га мы будзем гуляць з Алегам Кубаравым, з яго “Зiмбру”. Астатнія два супернікі пакуль невядомыя.

 

Крыніца: kick-off.by