Леанід Дзмітраніца пакінуў “Нёман”
Учора Леанід Фёдаравіч развітаўся з калектывам гарадзенскага клуба.
Першымі пра гэта даведаліся гульцы асноўнага складу, а крыху пазней Дзмітраніца развітаўся з калектывам клубнага персаналу, а таксама калектывам дзіцячай футбольнай школы гарадзенскага “Нёмана”.
Начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык падзякаваў Дзмітраніцу за праведзеную працу і прадставіў выконваючага абавязкі старшыні клуба Дзмітрыя Васільевіча Барысейку.
Раней мы паведамлялі што Дзмітраніца і Саладоўнікаў застаюцца ў “Нёмане”. Але атрымалася, што галоўны трэнер застаўся, а старшыня сышоў. Пагаворваюць, што Дзмітраніца можа заняць пасаду гендырэктара БАТЭ.
Акрамя таго, што быў падпісаны Суліма, а Дзмітраніца сышоў, мусім паведаміць яшчэ пра тое, што капітан гарадзенскага “Нёмана” Іван Дзенісевіч працягнуў кантракт з клубам.