“Нёман” паказаў характар і абыграў “Славію”

|

Даўно “Нёман” не паказваў такога футбола на родным стадыёне, які паказаў у гульні са “Славіяй” 30 верасня. Гарадзенцы па ходзе матчу здолелі не толькі зраўняць лік, але і забіць яшчэ два галы.

“Нёману” прыйшлося паднапружыцца, каб абыграць зборную “U20”

|

У Мiнску 29 верасня прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі, дзе зборная “U20” прымала гарадзенскі “Нёман”. У цяжкім паядынку перамогу атрымалі гарадзенцы. Вырашальную шайбу закінуў фінскі легіянер “Нёмана” Лакканен.

“Нёман” абыграў у серыі “Гомель” і выйшаў у фінал Кубка Салея

|

У другім паўфінальным матчы Кубка Салея “Нёман” згуляў з “Гомелем” у нічыю 1:1. Гэта дазволіла камандзе Сяргея Пушкова выйсці ў фінал, паколькі ў мінулым матчы гарадзенцы абыгралі суперніка з лікам 3:1.

“Нёман” з “Iслаччу” разышліся мірам

|

У Маладзечне 25 верасня гродзенскі “Нёман” правёў чарговы тур чэмпіянату Беларусі, дзе сустракаўся з “Іслаччу”. Матч скончыўся з нулямі на табло.

Што вырабляе “Нёман”?! У Брэсце гарадзенцы закінулі шаснаццаць шайбаў

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі прынёс гарадзенскім заўзятарам выдатныя навіны. Пасля разгромнай перамогі над “Магілёвам”, дзе гарадзенцы здолелі закінуць 10 шайбаў, у Брэсце падапечныя Сяргея Пушкова здолелі закінуць ажно 16 шайбаў.

На апошніх секундах “Кронан” выпусціў перамогу над “Машэкай”

|

У сераду, 21 верасня, гарадзенскі “Кронан” правёў чарговы тур чэмпіянату краіны. У напружаным матчы гаспадары павінны былі перамагаць “Машэку”, але на апошніх секундах упусцілі перамогу і далі магчымасць магілёўскаму клубу зраўняць лік.

“Нёман” у гасцях закінуў дзесяць шайбаў “Магілёву”

|

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі гарадзенскі “Нёман” не на жарт разышоўся ў Магілёве, дзе здолеў разграміць мясцовую каманду з лікам 10:1.

“Тут каманды няма, а вы еўракубкі хочаце”. “Шахцёр” у Гродне выбіў “Нёман” з Кубка Беларусі

|

Каманда Ігара Кавалевіча не здолела на сваім полі ўвечары 21 верасня абгуляць “Шахцёр” і выйсці ў наступны раўнд Кубка Беларусi. Асноўны час матчу скончыўся пры ліку 1:1, але ўжо на дадатковых хвілінах госці здолелі забіць вырашальны гол і выбіць гарадзенцаў з розыгрышу Кубка.

Кубак Салея: Тры шайбы Рэмезава прынеслі “Нёману” перамогу над “Гомелем”

|

У Гродне 20 верасня прайшоў першы матч Кубка Салея, у якім мясцовы “Нёман” сустракаўся з “Гомелем”. У напружанай барацьбе гарадзенцы здолелі ў трэцім перыядзе пераламаць зыход сустрэчы на сваю карысць. Лепшым у матчы стаў Мікіта Рэмезаў, які закінуў усе тры шайбы “Нёмана”.

Бегуны з Гродна чарговы раз у лідарах “Białystok biega”

|

Каля 30 гарадзенцаў прыняло ўдзел у прабегу “Białystok biega”, які праходзіў 18 верасня на цэнтральных вуліцах Беластока. І ўжо па традыцыі прадстаўнікі Гарадзеншчыны былі сярод лідараў.