Бегуны з Гродна чарговы раз у лідарах “Białystok biega”

|

Першае агульнакаманднае месца занялі бегуны, якія прадстаўлялі Гроднааблспорт, а другое – прадстаўнікі клуба Run4Fun.

 

Усяго аматарам бегу, а іх было 1,5 тысячы чалавек, трэба было пераадолець дзве дыстанцыі – 5 і 10 кіламетраў. Прадстаўнік клуба Run4Fun Аляксей Чамаданаў распавёў, што гарадзенцы з гэтай задачай справіліся выдатна і далі добрую ацэнку мерапрыемству.

 

Аляксей Чамаданаў: бег – нагода для радасці, марафон – філасофія жыцця

 

Прадстаўнікі клуба Run4Fun пасля бегу

 

Адным з галоўных фактараў удзелу ў гэтым прабегу гарадзенцаў была блізкасць Беластока да Гродна (усяго 80 км). Сваю ролю адыграла, як заўсёды для Польшчы, якасная арганізацыя прабегу.


“Як звычайна, усё прайшло дакладна і на ўзроўні. Рэгістрацыя, выдача нумароў, атрыманне атрыбутыкі, усё без нараканняў. Маршрут праходзіў па горадзе, па цэнтральных вуліцах. Усе засталіся задаволеныя. Арганізоўвала прабег прыватная кампанія пры падтрымцы Падляшскага ваяводства.


Гэта камерцыйнае мерапрыемства. І ад таго, як ты працуеш, залежыць якасць і колькасць удзельнікаў. Прыватнік не будзе праводзіць для галачкі. Яму трэба прыбытак атрымаць ці хаця б не быць у пройгрышы. Таму ўсё прайшло на ўзроўні. Рэклама мерапрыемства была па ўсім горадзе, на радыё. Вынік – 1,5 тысячы ўдзельнікаў у Беластоку, які меншы за Гродна”, – сказаў Аляксей.

 

 

 

Як гэта было ў 2015 годзе:

 

Беласток бяжыць, Гродна не адстае: нашы спартсмены скарылі п’едэстал Białystok Biega