На апошніх секундах “Кронан” выпусціў перамогу над “Машэкай”
У самым канцы матчу, пры ліку 29:28, суддзі прызначылі штрафны кідок у вароты гарадзенскага клуба, уласна калі і час скончыўся. Інспектар і арбітры прынялі рашэнне адкруціць секундамер на дзве секунды назад. Госці ж здолелі скарыстацца гэтым шанцам і зраўняць лік у матчы.
“Кронан ” – “Машэка ” – 29:29 (13:13)
Фота: gorodnichanka.by