1111111

|

Ведай сваіх: гісторыя хакея ў Гродне

|

Прынята лічыць, што першы ў гісторыі беларускага хакея матч адбыўся зімой 1940 года ў Брэсце. На гульню прыехалі студэнты мінскага інстытута фізкультуры. Пачынаючы з восені 1939 года, калі савецкая ўлада распаўсюдзілася на Заходнюю Беларусь, выезды спартсменаў-“усходнікаў” з паказальнымі выступленнямі ў Гродна, Брэст і Беласток неслі строга ідэалагічную падаплёку. Натуральна, яны там перамагалі. Не сказаць, што прыезджыя былі сур’ёзнымі супернікамі. Справа ў тым, што на той момант у Заходняй Беларусі практычна не засталося спартсменаў, ды і людзям было не да гульняў.

Прадстаўнік Гарадзеншчыны Іван Ціхан узяў срэбра Алімпіяды-2016

|

Гарадзенскі малатабоец Іван Ціхан заваяваў срэбра Алімпіяды-2016 у Рыа, кінуўшы свой снарад на 77,79 метра. Яго медаль стала сёмай для зборнай Беларусі на Гульнях.