Прадстаўнік Гарадзеншчыны Іван Ціхан узяў срэбра Алімпіяды-2016

|

Алімпійскім чэмпіёнам ж стаў таджiк Дылшод Назараў, які кінуў свой молат на 78,68 метра. Трэцяе месца ў паляка Войцэха Навіцкага, яго вынік 77,73 м.

А яшчэ адзін прадстаўнік Гарадзеншчыны Сяргей Каламоец заняў дзевятае месца з вынікам 74,22 метра.

Такім чынам, медаль Івана Ціхана стала сёмая ў скарбонцы беларускай каманды.

20 жніўня ў барацьбу за медалі ўступяць яшчэ два гарадзенскія спартсмены – Ібрагім Саідаў і Ганна Дудзянкова.

У 16:00 гадзін пачнуцца спаборніцтвы па барацьбе вольнай ў вагавой катэгорыі 125 кг, дзе Гарадзенскую вобласць будзе прадстаўляць Ібрагім Саідаў.

У гэты ж час пачнуцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў мнагабор’і гімнастыкі мастацкай (групавыя практыкаванні). У складзе зборнай Беларусі будзе выступаць Ганна Дудзянкова (Гродна).

Прамую трансляцыю можна праглядзець на тэлеканале Беларусь 5.